Esimesed 40 rida.
У першы вясновы дзень ліў дождж
Частка 1: Знаёмства
Яе валасы і мая шэрстка прамоклі наскрозь
Паветра наўкол нас было насычана прыемным водарам дажджу
Зямля ціха вярцелася вакол сябе
А ў гэтай замкнёнай прасторы ейнае цела мірна абдымала мяне
Я не магу зараз адказаць. Пакіньце сваё паведамленне, калі ласка
У той дзень я стаў ейным
Таму цяпер я ейны кот
Яна і ейны кот. Свет іхнімі вачыма.
Частка 2: Ейныя дні
Яна была ласкавая, як маці і прыгожая, як каханая
Таму я хутка палюбіў яе
Яна жыве адна, і кожны дзень адыходзіць на працу
Я не ведаю, што яна там робіць, ды мне і не цікава
Але мне сапраўды падабаецца яе выгляд перад адыходам
Ейныя туга сабраныя валасы
Водар парфумы і ласьёну
Яна кладзе сваю руку мне на галаву
Хутка вярнуся
Чую я ейны голас
Яна выпрастоўваецца, раздаецца прыемнае пастукванне абцасаў
Потым яна адчыняе цяжкія жалезныя дзверы
Некаторы час я адчуваю пах мокрай травы
Частка 3: Ягоныя дні
Ужо лета, і ў мяне з'явілася сяброўка
Яе клічуці Мімі
Яна маленькая і мілая, але страшэнна распешчаная
А мне падабаюцца больш сталыя жанчыны
Што такое, Мімі?
Ажаніся са мной
Мімі, я ж казаў ужо,
што маю іншую
Няпраўда
Праўда
Хачу убачыць яе
Табе нельга
Чаму?
Я казаў табе: паразмаўляем пра гэта калі падрасцеш
І так раз за разам. Гэтыя бясконцыя размовы.
No comments yet. Be the first to leave one.