Esimesed 200 rida.
Проста неверагодна! Толькі паглядзі!
Няма больш у свеце падобных гарадоў. І не было ніколі!
Можна падумаць, ты тут раней ня быў.
Я не бываю тут дастаткова часта. І гэта праблема.
Уяўляеш, як тут надзвычайна прыгожа падчас дажджу?
А ўяві, як тут было ў 20-я. Парыж 20-х,
пад дажджом. Мастакі і пісьменнікі.
І чаму гарады заўжды мусяць быць пад дажджом?
Што прыгожага ў тым, каб прамокнуць?
А можаш уявіць, як мы пераязджаем сюды пасля вяселля?
Божа мой, не.
Я не змагу жыць па-за межамі Штатаў.
Ведаеш што, калі б я застаўся тут,
пісаў раманы, а не кляпаў бы
аднолькавыя сцэнарыі да фільмаў...
Скажу так:
Я б пакінуў дом у Бэвэрлі Хілз,
з басейнам ды іншым, у імгненне.
Паглядзі: Манэ жыў і пісаў у гэтым месцы.
За 30 хвілін ад горада.
Уяві, як мы селімся тут.
А мы маглі б, то-бок, калі з маёй кнігай усё атрымаецца.
Ты закаханы ў сваю фантазію.
Я закаханы ў цябе.
Трэба вяртацца ў горад. Нас чакае абед з мамай і татам.
Паехалі.
А вось і нашыя падарожнікі
Калі я больш ніколі ня ўбачу яшчэ адзін чароўны бульвар або бістро, я...
- Што за горад! - Так, для турыстаў.
А я бачу сябе і жыхаром!
Адчуваю, бы парыжане кранулі маё сэрца.
Бачу, як шпацырую па левым беразе,
з такім, ну, ведаеце, багетам пад пахаю,
накіроўваюся ў Кафэ дэ Флёр, каб забыцца ў сваёй кнізе.
Як там казаў Хемінгуэй? Ён зваў Парыж "сьвятам, якое заўсёды з табою".
У гэтым горадзе з табою заўсёды толькі заторы.
І тост за новы бізнэс, што Джон тут адкрывае!
- За бізнэс! - За бізнэс!
- Мае віншаванні. - Дзякуй.
Ну, буду з вамі шчыры.
Я вельмі рады паспяховаму зліццю
нашай і французскай кампаній, але, з іншага боку,
не магу назваць сябе франкафілам.
Джон ненавідзіць іхнюю палітыку.
Яна дакладна недружалюбная ў дачыненні да ЗША.
Думаю, нельга іх вінаваціць у тым,
што яны не дазволілі сябе зацягнуць у трусіную нару ў Іраку.
- Тое, што нарабіў Буш, разумееце... - Вой, калі ласка, ня будзем вяртацца
да гэтай дурной спрэчкі зноў.
Любая, любая, ды не вяртаемся мы... Дарэчы,
ці ж ня добра, што мы з тваім бацькам не пагаджаемся?
У гэтым сутнасць дэмакратыі.
Твой бацька на баку правага крыла рэспубліканцаў,
а я лічу гэта амаль што вар'яцтвам, але ж...
Ладна, ладна!
Але ж гэта ня значыць, што мы не паважаем меркаванні адзін аднаго, вы згодны?
- Можа, абмяркуем планы на вяселле? - Так! Калі ласка.
Лепш гэта.
- Твой бацька проста... - Інэз?
- А? Кэрал? - Вітаю.
Божа мой... Што вы тут робіце?
- Якая прыемная сустрэча! - Здароў!
- Як маецеся? - Добра, дзякую.
Пол і Кэрал Бэйтс, а гэта мае маці
і бацька, а з Гілам вы ўжо знаёмыя.
Добры вечар. Вельмі прыемна.
А вы... вы ж не казалі, што сюды збіраецеся.
Не, гэта адбылося неспадзявана. Э...
Пола запрасілі чытаць лекцыі ў Сарбон. Сарбону.
О, як цудоўна!
Тата тут па справах, і мы таксама вырашылі
- крышку скарыстацца. - Так. - А.
Выдатна, мы зможам правесці нейкі час разам.
Ну, здаецца, у нас шмат чаго запланавана, але я ўпэўнены...
- Што? - А што вы рабіце заўтра?
- Мы паедзем у Версаль. - Версаль...
- Версаль. - О,
- проста мару ўбачыць Версаль. - Так!
Але мы... эм... Мы спознімся... Думаю, што не паспеем...
Заўтра мы абедаем у Брасэры Ліп.
- О не, гэта проста... - Так, так, абедаем. Ужо дамоўлена...
Ведаеце, знаў я прафесара, што перакусваў там
і ўбачыў Джэймса Джойса!
Так, вельмі шмат часу таму,
і так здарылася, што Джойс еў квашаную капусту з сасіскамі.
Гэта... Гэта канец аповеду?
Ну гэта не зусім аповед, проста падрабяз...
Мы будзем вельмі рады паехаць у Версаль.
Дамовіліся.
Спадзяюся, ты будзеш больш прыязны заўтра ў Версалі.
- А я быў непрыязны? - Калі ласка!
Ты проста мог сказаць, што ня хочаш ехаць.
Яны твае сябры, і мушу адзначыць,
што я не ў такім захапленні ад іх, як ты.
Ён выдатны.
Я нават запала на яго, калі вучылася ў каледжы, і Кэрал вельмі адметная.
Ён нейкі псеўдаінтэлектуал.
- Крыху. - Э, Гіл,
ня думаю, што псеўдаінтэлектуал чытаў бы лекцыі ў Сарбоне.
Ты мог бы даць яму пачытаць сваю кнігу.
Ды ну, навошта?
Каб ён пакрытыкаваў
і магчыма, праясніў, адкуль праблемы, з якімі ты сутыкнуўся.
Мае праблемы з-за таго, што я галівудскі раб,
які ніколі не дазваляў сабе і дотыку да сапраўднай літаратуры.
- Да гэтага часу. - Калі ласка... Гіл...
Каханы, паабяцай мне,
што, калі з кнігай... не атрымаецца,
ты перастанеш з сябе здзеквацца
і проста вернесся да таго, што ў цябе атрымліваецца найлепш.
Табою так захапляюцца ў студыі. Ты запатрабованы...
Ты праўда хочаш адмовіцца ад гэтага, каб пакутаваць?
Ну...
І навошта... навошта гэта табе?
Наколькі памятаю, Людовік перанёс сюды свой двор,
эм, у 1682-м.
Першапачаткова тут скрозь былі балоты.
І, калі не памыляюся,
на старой французскай само слова "Версаль"
азначае нешта накшталт
"зямля, якую ачысцілі ад пустазелля".
Што, праўда?
Эм... А вось і цантральная частка
хм.. гэта... французскі класіцызм у часы росквіту.
Працы, здаецца Луі Ву.
- Так. - Э... Мансарта... напэўна...
- Манзарда. - і Шарля Лебрэна.
Так, правільна.
Не адмовілася б ад такога летняга маёнтачка.
- Не сумняваюся. - І я,
аднак трэба памятаць,
у тыя часы былі толькі ванны, а я, напрыклад, выключна за душ.
Куды збіраецеся пераехаць пасьля вяселля?
Эм... Малібу.
- Праўда? - Мы падумваем наконт Малібу, так.
А я за невялічкую мансарду ў Парыжы з празрыстым дахам.
- Багема? - Так,
давайце не забудзем і пра туберкулёз.
Менавіта, дзякуй.
Разумееце, праблема ў тым, што ён ня ўпэўнены,
- што зможа напісаць раман. - Праўда?
Ну...
Любы, я маю на ўвазе твой досвед... ведаеш...
Ну, усім падабаюцца твае фільмы.
- Так, сцэнарыі пісаць прасцей, таму... - Ого.
Чаму б табе не расказаць
пра героя, над якім зараз працуеш?
- Так! - Ну давай. - Не люблю абмяркоўваць сваю працу.
Даражэнькі, ня трэба расказваць усю гісторыю, толькі пра героя.
- Не, не, не. - Добра.
Ён працуе ў краме настальгіі.
Што... Што за крама настальгіі?
Толькі не кажы, што адна з тых крамаў, дзе прадаюць
лялькі Шырлі Тэмпл і старыя радыёпрыёмнікі.
Ніколі не разумеў, хто ўсё гэта купляе. Каму трэба?
Згодна.
- Ня ведаю. - Ну, людзі, якія жывуць у мінулым,
якія лічаць, што былі б больш шчаслівыя,
калі б нарадзіліся раней.
І ў якую эпоху
ты хацеў бы жыць, Мінівэр Чыві?
Парыж 20-х пад дажджом.
- Было б някепска. - А дождж быў бы кіслотны.
А, вядома! І ніякага глабальнага пацяплення,
тэленавін або камікадзэ,
ніякай ядзернай зброі і наркамафіі!
Звычайны набор стэрэатыпных жахаў.
Разумееце, настальгія гэта адмаўленне.
Адмаўленне балючай сучаснасці.
Гіл страшэнны рамантык. То-бок, яму б
было шмат лепш жыць у стане заўсёднага адмаўлення.
- Так? - А завецца такі памылковы погляд
"мысленне залатога веку".
- Тушэ. - Няправільнае меркаванне, што
іншы перыяд быў лепшым за той, у якім жывеш.
Гэта памылка рамантычнага ўяўлення людзей, якія...
якім цяжка справіцца з дэпрэсіяй.
- Так. - Гэта найпрыгажэйшае з усіх
Алмазы для заручальнага пярсцёнка.
Так і трэба зрабіць. А потым усе ўбачаць
іх з апошніх радоў, калі ён надзене мне пярсьцёнак на палец.
О, Інэз, гэта будзе такая падзея!
- Толькі хацелася б каб... - Я не хачу ізноў пачынаць гэтую размову.
Твой выбар. Што мне сказаць?
Гіл... ён разумны, і вельмі паспяховы.
Ён гаворыць пра тое, каб усё кінуць і пераехаць сюды!
Так, менавіта гаворыць.
Мяне гэта палохае.
А гэта самая вядомая са статуй Радэна.
Яе копія была ўстаноўлена каля ягонай магілы
Радэн жадаў, каб яна стала яму надмагіллем і эпітафіяй.
Гэта праўда?
Па-мойму, ён пахаваны ў Мудоне. Ён памёр ад прастуды,
калі не памыляюся. У 1917-м, здаецца.
- Усё правільна, сэр. - Ён такі эрудаваны, праўда?
Так, і на большасць прац яго натхніла жонка, Каміла.
Так, яна натхняла яго, але Каміла
была яму ня жонкай, а каханкай.
- Каміла? Не. - Так.
- Так, Роўз была яго жонкай. - Не, ён ніколі не быў жанаты з Роўз.
No comments yet. Be the first to leave one.