Esimesed 200 rida.
- Добры вечар. - Добры вечар.
Сеньёр Дорыя? Віргінія Гудман.
Мяне запрасіў ваш адвакат, Фелікс Лейва.
Прыемна пазнаёміцца.
- Заходзьце, калі ласка. - Дзякую.
- Дайце мне пару хвілін, каб пераадзецца. - Вядома.
...чальцы ўзброенай групы, што была дэмабілізавана,
цяпер бяруць удзел у пошуках зьніклых.
Да нацыянальных навін. Галоўная падзея сёньняшняга дня -
гэта пахавальная цырымонія Лаўры Відаль,
вядомай мастачкі і фатографа,
нібыта забітай сваім каханкам, Адрыянам Дорыя,
што нядаўна атрымаў
Еўрапейскую прэмію ў сферы развіцця інавацый і бізнэсу
як прадпрымальнік года.
Дорыя, кіраўнік кампаніі «Глобал Гоу Тэк Мідыя»,
якая выйшла на азіяцкі рынак,
заяўляе, што не вінаваты і што ён ахвяра змовы.
Я чакаў вас пазней, сеньёра Гудман.
Так. Узьніклі некаторыя складанасьці.
Я спрабавала зьвязацца з Феліксам, але тэлефон не адказвае.
Яго няма ў горадзе.
Але ён казаў, што ўсё пад кантролем, што мы ў выйгрышы...
- І ўсё зьменіцца, так. - Менавіта так.
Якраз гэта ён казаў, калі мы апошні раз бачыліся.
Але тады я ня ведала таго, што ведаю цяпер, а ён і дагэтуль ня ведае.
Што?
Магчыма, вас выклічуць для сьведчання ўжо сёння вечарам.
Што?
Мой інфарматар у судзе паведаміў, што ў апошні момант у абвінавачаньня з'явіўся сведка,
які можа перавярнуць увесь працэс.
Пакуль невядома, хто гэта, але ён або яна будзе ў судзе
для сведчаньня праз тры гадзіны.
Я расказаў праўду.
Ваша гісторыя ня поўная, сеньёр Дорыя, мне патрэбны дэталі.
Праўдападобнасць патрабуе дэталяў.
Я выкарыстаю іх, каб пераканаць свет у тым, што вы не вінаватыя.
Запэўніваю вас, што магу гэта зрабіць.
Да гэтага часу я не прайграла яшчэ аніводнай справы.
Але мне патрэбна ваша дапамога.
Паліцыя ператварыла гэта месца ў турму, за мной назіраюць 24 гадзіны ў суткі.
Вы лічыце, што, калі б мне было што дадаць, я б яшчэ не зрабіў гэтага?
Яны будуць патрабаваць вашага неадкладнага арышту, сеньёр Дорыя.
Мы маем сто восемдзесят хвілін для размовы,
Таму раю вам перастаць ныць і пачаць працаваць.
Добра, вернемся да пачатку.
Што вы з забітай рабілі ў гатэлі?
Нам сказалі прыйсьці туды.
Мы сустракаліся з ёю некалькі месяцаў.
Нехта спрабаваў нас шантажаваць.
Мы выконвалі іхнія ўказанні.
Яны патрабавалі сто тысяч еўра.
Лепей купіць нейчае маўчаньне, чым аплачваць шматмільённы развод?
Я не хацеў разводу з Соняй. Я кахаю яе.
Чаму гэты гатэль, за трыста кіламетраў ад месца, дзе вы жывяце?
Ня ведаю.
Вас не здзівіла, што выбранае месца знаходзіцца так далёка?
Ды каго хвалюе гэты гатэль?
Ці вы альбо ваша каханка былі там раней?
Зараз праблема ў тым, што на мяне вешаюць забойства.
Кожная дэталь важная, сеньёр Дорыя.
Але добра,
пагаворым пра паведамленьне ў вашым тэлефоне.
Мы чакалі ўжо дзьве гадзіны, калі яно прыйшло.
Нешта ня так?
Твой мабільны ў яго.
І ён толькі што даслаў мне паведамленьне.
Я ЎСЁ РАСКАЖУ. НУМАР 715. ГАТЭЛЬ БЭЛЬЯВІСТА
Гэта пастка.
Хадзем.
Адрыян?
Я страціў прытомнасць на некалькі хвілін.
А калі прачнуўся...
пачаўся кашмар.
Ваш першы ўспамін?
Стук у дзверы.
Паліцыя!
У вас усё ў парадку?
Паліцыя!
Адчыніце дзверы.
Адыдзіцеся.
Лаўра!
- Ты чуеш мяне? - Адчыніце!
Лаўра!
Мы ведаем, што вы там! Адчыніце дзверы!
Не, не!
Лаўра! Ратуйце!
Дапамажыце, калі ласка!
Паліцыя!
Дапамажыце!
Падыміцеся!
Рукі ўгору! Уставайце!
У нумары быў нехта яшчэ.
Рукі так, каб я іх бачыў.
Я нічога не зрабіў, нічога.
Рукі ўгору!
- Я нічога не зрабіў. - Выходзце!
- Тут быў нехта яшчэ. - На падлогу!
Не супраціўляцца.
Усе назад!
У паліцэйскай справаздачы гаворыцца, што
сведкі чулі крыкі, але ня бачылі, каб нехта пакідаў нумар...
Дык вы ня бачылі, каб з нумара выходзіў нехта яшчэ? Не, не.
...дзьверы ў які былі зачыненыя знутры на ланцуг.
Яшчэ там гаворыцца, што вокны немагчыма было адчыніць знутры,
таму што ў халодныя месяцы ручкі прыбіраюць,
прыкмет узлому таксама няма.
Праверылі і ўсе іншыя магчымыя шляхі пабегу,
але нідзе нельга прайсьці, не пакінуўшы слядоў.
А слядоў адшукаць не атрымалася.
Тады, згодна з вашай версіяй,
- забойца вашай каханкі... проста выпарыўся. - Атрымліваецца, так.
- Перад тым як уцячы, ён мусіў туды пранікнуць. - Ён быў там, калі мы прыбылІ.
І ўсё ж ён неяк там апынуўся.
Супрацоўнікі гатэля кажуць,
што толькі вы мелі ключ ад нумара.
Усё было падрыхтавана для таго, каб абвінаваціць мяне
і падкінуць паліцыі гісторыю, аб тым, што Лаўра закахалася ў мяне,
а я, каб захаваць свой шлюб,
спрабаваў адкупіцца. Беспасьпяхова, таму забіў.
- Але гэта глупствы, проста пастка... - Чыя пастка?
- Я ня ведаю. - Чаму?
Я кажу, што ня ведаю!
Я ведаю толькі, што жонка пакінула мяне і забрала дачку.
А нехта хаваецца на волі.
Калі вы не сканцэнтруецеся і
ня звернеце ўвагу на дэталі, ведаеце, што атрымаецца?
- Што? - Атрымаецца, што паліцэйскія маюць рацыю.
А яны кажуць, што ні ў кога не было матыву
знішчаць вас, так што ваша версія
гучыць як выдумка, сеньёр Дорыя.
- Не мая праца шукаць вінаватага. - Не.
Гэта праца Фелікса, ваша і, вядома ж, паліцыі.
Вось хто мусіць шукаць, а ня я.
Вы іхні вінаваты.
Калі б вы былі на маім месцы
і пачулі ад мяне гісторыю пра тайную змову, што б вы падумалі?
Я расказваю вам усё як было, і не разумею, чаго вы яшчэ хочаце.
Ведаеце што?
За трыццаць гадоў працы я сустракала два тыпы кліентаў.
Тых, што разумеюць сваё становішча і супрацоўнічаюць,
нават калі даводзіцца гаварыць пра тое, пра што яны ня хочуць,
і тыя, якія лічаць сябе разумнейшымі за мяне
і хочуць, каб я выцягнула іх, а яны самі засталіся чыстыя.
Вы з другога тыпу.
Але дазвольце растлумачыць:
выратаваньне патрабуе ахвяры,
а вы не разумнейшы за мяне.
Знікненьне чалавека ў Б'ерхэ
Ці не задумваліся вы, што адбудзецца, калі той сведка замешаны ў гэтым?
А мы змарнавалі ўжо дзесяць хвілін.
Запытаю толькі раз:
Ці ведаеце вы, хто быў у нумары?
Знікненьне чалавека ў Б'ерхэ
Калі вы хочаце разабрацца,
калі хочаце, каб я пазбавіла вас будучыні за кратамі,
больш мне не хлусіце.
Гэта пачалося тры месяцы таму.
- Любая. - Ну як Парыж?
- Усюды непрыемныя французікі. - Сустрэча была няўдалая?
- Ня думаю, што мы дамовімся. - Тата тэлефанаваў.
Запрасіў нас паплаваць з ім у нядзелю. Я пагадзілася.
- Ён вельмі хоча пабачыць Алекс. - Добра.
Гэта тата. Скажы "тата". "Тата".
Соня, мне час ехаць у аэрапорт.
Добра. Ты дадому або затрымаесься ў Барселоне?
Зараз лячу да вас.
Паведамі, калі сядзеш. Кахаю цябе.
А я цябе.
- Хто гэта? - Соня.
Колькі часу?
Амаль шэсць. Мы праспалі.
- Паехалі? - Тата.
- Нам было направа. - Так, але сюдой будзе карацей.
Можа, ты паедзеш хутчэй, га?
- Мне сесці за стырно? - Давай сядай.
Што?
Я толькі і раблю, што ілгу.
Калі ты са мной, ты не ілжэш.
А ўвесь астатні час ілгу, бо я з табой.
Але ты шчасьлівы са мной.
І мне таксама вельмі добра, калі мы разам.
Памятаеш, што мы казалі ў самым пачатку?
Мы абое хацелі атрымаць досьвед.
І, калі час надыдзе, абое збіраліся...
- Адрыян, ты хочаш пакінуць Соню? - Не.
Я таксама не хачу пакідаць Бруна. Таму зараз у нас усё як мае быць.
Але нельга мець адразу ўсё.
Нечым трэба ахвяраваць.
У нас усё добра.
Усё добра.
Не, мы робім няправільна, і ты гэта ведаеш.
Ведаю.
Прабач.
Ты ў парадку?
Здаецца, так.
Гэй!
З вамі ўсё добра?
Трасца!
- Што ты робіш? - Выклікаю паліцыю.
No comments yet. Be the first to leave one.