Pi

Pi

Download Belarusian Untertitel

Release Info

Pi 1998 1080p BluRay x264 AAC-[YTS MX]
Ein Kommentar von Arciom
https://t.me/PierakladyArcioma

Tags

other
Veröffentlicht am: 2024-02-01
Downloads: 35
Hörgeschädigt: No

Belarusian Untertitel-Vorschau

Die ersten 200 Zeilen.

Пі

9:13. Асабістая інфармацыя.

Калі я быў дзіцём,

маці казала мне не ўзірацца ў сонца.

Але аднойчы, калі мне было шэсць, я гэта зрабіў.

Дактары не ведалі, ці загояцца мае вочы хоць калі-небудзь.

Я быў у жаху,

адзін сярод цемры.

Павольна

сонечнае святло прасочвалася праз бінты,

і я зноў мог бачыць.

Але ўва мне нешта змянілася.

У той дзень я ўпершыню адчуў галаўны боль.

Джэна, хадзі сюды.

Макс, Макс, можна?

Куды ты?

Джэна.

Джэна!

322 памножыць на 491...

158 102. Так?

Так!

Добра, 73 падзяліць на 22?

3.318... 18... 18...

18... 18... 18... 18...

12:45. Пацвярджаю свае дапушчэнні.

Першае: матэматыка — гэта мова прыроды.

Другое: усё навокал нас

можна ўявіць і зразумець праз лічбы.

Трэцяе: калі лічбы любой сістэмы скласці ў графік, паўстае сістэма.

Таму ўсюды ў прыродзе мы бачым сістэмы.

Доказы таму:

цыклы эпідэмій хвароб,

спад колькасці насельніцтва Карыбскіх астравоў,

з'яўленне плям на сонцы,

пад'ём і падзенне ўзроўню вады ў Ніле.

Ну, а рынак акцый?

Сусвет лічбаў, што ўяўляюць сабой сусветную эканоміку.

Мільёны рук за працай, мільярды розумаў.

Велізарная сетка, якая вішчыць жыццём. Арганізм.

Жывы арганізм.

Мая гіпотэза:

рынак акцый таксама мае сістэму...

Яна прама перада мной,

хаваецца за лічбамі. І заўсёды хавалася.

12:50, націснуў «назад».

Алё.

Гэта Максімільян Коэн?

Ага.

Вітаю, гэта Марсі Доўсэн. Можа, вы мяне памятаеце, наша фірма займаецца прадказаннем стратэгій...

Я вам ужо ўсё сказаў.

Прабачце, што не звязвалася, але спадзяюся, мы маглі б сустрэцца заўтра. Скажам...

Макс! Як цудоўна!

Вітаю, Дэві.

Я ўзяла табе самосы.

Выдатна.

Твае валасы...

Што ты робіш? Ты што?

Ты не можаш так хадзіць.

Усё нармальна.

Не турбуйся.

Усё добра.

Табе трэба маці.

Мне трэба ісці.

Макс. Трымай. Твая самоса.

Дзякуй.

16:23. Рэзультаты.

Эўклід прадказвае, што заўтра NTC будзе за сотню.

Добрая стаўка. Іншыя анамаліі:

ён жа абяцае, што PRO NET стабілізуецца на шасцідзесяці пяці з чвэрцю,

добрая вышыня.

Я не перашкаджаю? Прабач, зараз затушу.

Мяне завуць Лені Маер.

А цябе як?

Макс.

Проста Макс? Макс?

Макс Коэн.

Коэн! Дык ты габрэй.

Усё нармальна, я таксама. Практыкуеш?

Не. Рэлігія мяне не цікавіць.

А пра кабалу ты чуў?

Не.

Габрэйскі містыцызм.

Слухай, я тут заняты.

Разумею.

Але зараз вельмі цікавы момант нашай гісторыі.

Прама зараз — крытычны момант.

Праўда?

Так. Гэта дужа цікава.

Трымаў калі-небудзь тфілін? Ведаеш жа, тфілін?

Ведаю, выглядае дзіўна. Гэта неверагодная традыцыя.

У ёй заключана вялізная моц. Гэта міцва, якую мусіць прайсці кожны габрэйскі мужчына.

Міцвы, добрыя ўчынкі. Нас гэта ачышчае.

Набліжае да Бога. Не хочаш паспрабаваць?

Халера.

Ты як, у парадку, Макс?

Прашу... Хай хутка пройдзе...

17:55. Асабістая інфармацыя. Другі прыступ за 24 гадзіны.

Прыняў 80 мілаграм прамазіну і 6 міліграм суматрапану ўнутрана

а потым 1 міліграм дыгідраатамін- мезылату ў якасці ін'екцыі.

Так.

Містар Коэн?

Гэта зноў Марсі Доўсан з «Лансэт Пэрсі».

Я праверыла расклад, заўтра а трэцяй я буду ў Чайнатаўне.

Я была б рада там з вамі сустрэцца.

Гэта будзе карысна для нас абодвух. Што думаеце?

Адкуль у вас мой адрас?

Не турбуйцеся, яго мне далі ў Калумбійскім.

Значыць, а трэцяй. Чакаю сустрэчы.

Пачакайце...

Макс.

Хопіць думаць, Макс.

Проста адчувай. Карыстайся інтуіцыяй.

Дык што ты думаеш пра «Гамлета»?

Пакуль не дабраўся.

Ужо месяц прайшоў. Ты зусім не адпачываеш.

Засталося крыху.

Пазнаёміўся з новай рыбай, што мне пляменніца купіла?

Я назваў яе Ікарам, у твой гонар, мой вучань-рэнегат.

Надта высока лётаеш. Ты так абпалішся.

Гледзячы на цябе, я бачу сябе 30 год таму.

Мой найлепшы вучань. Першая публікацыя ў 16. Доктарская ў 20.

Але жыццё — гэта не толькі матэматыка, Макс.

Я змарнаваў 40 год на пошук сістэмы ў ліку Пі.

Я не знайшоў анічога.

Вы знайшлі многае.

Што-нішто я знайшоў...

Але не сістэму.

Не сістэму.

11:22. Асабістая інфармацыя.

Сол нібы крыху памёр, калі перастаў даследаваць Пі.

І справа не толькі ў інсульце.

Яму стала ўсё роўна.

Як ён мог спыніцца,

будучы зусім блізка да таго, каб убачыць Пі, чым яно насамрэч ёсць?

Як можна перастаць верыць, што там ёсць сістэма, схема, па якой расстаўлены гэтыя лічбы, калі ты так блізка?

Мы бачым прастату кола, бачым вар'яцкую складанасць бясконцых лічбаў,

3,14 і ў бясконцасць.

Здароў, Макс.

Лені Маер.

Я затушу.

Ну... Чым ты займаешся?

Я працую з камп'ютарамі. З матэматыкай.

З матэматыкай? У якім плане?

Тэорыя лічбаў. У асноўным даследаванні.

Не можа быць. Я таксама працую з лічбамі.

Ну, не ў традыцыйным сэнсе. Я працую з Торай. Гэта неверагодна!

Іўрыт — гэта матэматыка. Спрэс лічбы.

Ведаеш што? Слухай.

Старажытныя габрэі карысталіся іўрытам у якасці сістэмы падліку.

Кожнай літары адпавядае лічба.

Іўрыцкая а, Алеф, — гэта 1. Б, бэт, — гэта 2.

Разумееш? Ну, глядзі, лічбы ўзаемазвязаны.

Напрыклад, на іўрыце бацька гэта «аб».

Алеф, бэт.

1 і 2, у суме 3.

Разумееш? А маці будзе «хаім».

Алеф, мем.

1, 40 будзе 41. А сума 3 і 41 гэта 44.

Так? Цяпер як будзе на іўрыце дзіця? Тыпу маці, бацька, дзіця.

«Елэд».

Гэта 10, 30 і 4.

44.

Тора гэта проста вялікі шэраг лічбаў.

Многія кажуць, што гэта код, які даслаў нам Бог.

Гэта досыць цікава.

Ага. Але гэта дзіцячыя гульні. Зацані вось гэта.

Эдэмскі сад на іўрыце — «кадэм».

Калі перавесці ў лічбы, будзе 144.

Каштоўнасць дрэва пазнання, разумееш? У садзе. Так?

«Аэт ха хаім». 2, 33. 1, 44. 2, 33.

Можна ўзяць гэтыя лічбы...

Гэта лік Фібаначы.

Праўда?..

Ведаеш паслядоўнасць Фібаначы?

Фібаначы?..

Фібаначы — гэта італьянскі матэматык XIII стагоддзя.

Калі падзяліць 144 на 233,

рэзультат будзе амаль роўны... Тэце.

Тэце?

Тэта. Грэцкі сімвал залатога сячэння, залатой спіралі.

Ого.

Такога я раней не бачыў.

Як такая паслядоўнасць, што сустракаецца ў прыродзе?

Тыпу ў сланечніку?

Усюды, дзе ёсць спіралі.

Вось бачыш, матэматыка ўсюды.

Слухай, я... Макс?

13:26. Пацвярджаю свае дапушчэнні.

Першае: матэматыка — гэта мова прыроды.

Другое: усё навокал нас можна ўявіць і зразумець праз лічбы.

Трэцяе: калі лічбы любой сістэмы скласці ў графік, паўстае сістэма.

Таму ўсюды ў прыродзе мы бачым сістэмы.

Ну, а рынак акцый?

Сусвет лічбаў, што ўяўляюць сабой сусветную эканоміку.

Мільёны рук за працай, мільярды розумаў.

Велізарная сетка, якая вішчыць жыццём. Арганізм.

Жывы арганізм.

Мая гіпотэза:

рынак акцый таксама мае сістэму...

Яна прама перада мной,

Kommentare

No comments yet. Be the first to leave one.

Keep it about this subtitle — sync, quality, typos.500 characters left